Кажуць, першае каханне не забываецца...

Голосов пока нет

Кажуць, першае каханне не забываецца. Не забываецца юнацкі агонь, тваё адчуванне. А не яна, што запаліла гэты агонь. Яна знікла з памяці, як толькі прыйшло другое каханне, больш сталае, больш сур’ёзнае... Адбылося адмаўленне. Нярэдка ён дзейнічаў, гэты няўмольны закон. Аднак калі другое каханне нарадзіла сям’ю, дзяцей, ён недазволіў, каб іх адмовіла тое, трэцяе... Але вось яно сапраўды не забываецца, гэтае апошняе, нічым не адмаўляецца, ні ранейшым, ні пазнейшым. Хаця пазней нічога ўжо не было, акрамя ўспышак усё таго ж агню.