Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная...
Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная і па-свойму прыгожая. Цяпер жа ледзь пазнаў яе – здалася голай, сіратліва ўбогай, хоць клёны выраслі. Але цяпер ад іх мала хараства. Па-новаму зашчымела ў сэрцы: вось яны, прыкметы старасці. Ці не могуць раптам здацца такімі ж голымі і ўбогімі пачуцці? Свае ўласныя самому сабе. Твае – ёй. Ці яе – табе.
Кажуць, першае каханне не забываецца...
Кажуць, першае каханне не забываецца. Не забываецца юнацкі агонь, тваё адчуванне. А не яна, што запаліла гэты агонь. Яна знікла з памяці, як толькі прыйшло другое каханне, больш сталае, больш сур’ёзнае... Адбылося адмаўленне. Нярэдка ён дзейнічаў, гэты няўмольны закон. Аднак калі другое каханне нарадзіла сям’ю, дзяцей, ён недазволіў, каб іх адмовіла тое, трэцяе...
Хоць ненавіджу, але кахаю...
Хоць ненавіджу, але кахаю. “Як гэта магчыма?” – спытаеш.
Не растлумачу, але сэрца ў смяротнай тузе.