Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная...
Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная і па-свойму прыгожая. Цяпер жа ледзь пазнаў яе – здалася голай, сіратліва ўбогай, хоць клёны выраслі. Але цяпер ад іх мала хараства. Па-новаму зашчымела ў сэрцы: вось яны, прыкметы старасці. Ці не могуць раптам здацца такімі ж голымі і ўбогімі пачуцці? Свае ўласныя самому сабе. Твае – ёй. Ці яе – табе.
Кажуць, першае каханне не забываецца...
Кажуць, першае каханне не забываецца. Не забываецца юнацкі агонь, тваё адчуванне. А не яна, што запаліла гэты агонь. Яна знікла з памяці, як толькі прыйшло другое каханне, больш сталае, больш сур’ёзнае... Адбылося адмаўленне. Нярэдка ён дзейнічаў, гэты няўмольны закон. Аднак калі другое каханне нарадзіла сям’ю, дзяцей, ён недазволіў, каб іх адмовіла тое, трэцяе...